У гэтым годзе мануфактура «Kaliady» прэзентавала першую частку саламянай калекцыі. Гэта аздобы, зробленыя ўручную па традыцыйных тэхналогіях беларускага саломапляцення, з дабаўленнем чэшскага шкла найвышэйшай якасці.
Абодва рамёствы, беларускае саломапляценне і ручная вытворчасць чэшскага шкла, UNESCO прызнала сусветнай нематэрыяльнай спадчынай.
Менавіта такая камбінацыя — салома + шкло — рэалізавана ўпершыню. Вырабы заварожваюць сваім зіхаценнем: празрыстая саломка эффектна падсвятляецца агеньчыкамі, а полыя шкляныя пацеркі за кошт пасерабрэння знутры надаюць неверагодны бляск. Гэтыя калядныя аздобы безумоўна стануць цэнтрам прыцяжэння на вашай ялінцы, не згубіўшыся сярод мноства агеньчыкаў і іншых упрыгожванняў.
Kaliady сталі першай мануфактурай у нашай краіне, хто запусціў масавую вытворчасць традыцыйных саламяных аздоб. За год было зроблена 6 тысяч вырабаў — верагодна, гэта больш, чым зрабілі за адпаведны перыяд усе рамеснікі па саломапляценні Беларусі разам. Тым часам на мануфактуры Kaliady над вырабам саламяных аздоб працуюць усяго тры майстры.
Бэстселер каллекцыі — саламяная зорка, адзін з самых папулярных сімвалаў Каляд, які здаўна выраблялі нашыя продкі. Тут вы сустрэнеце і аздобы другіх традыцыйных форм: анёл, жанчына, калядоўшчык, конь, бусел, млын, касцел, замак. Акрамя гэтага прадстаўлены і разнастайныя саламяныя падвескі для ялінкі.
Саламяныя аздобы — сапраўдны гонар брэнда Kaliady. Гэта тая самая ніць паміж шматлікімі пакаленнямі беларусаў, якая звязвае нас праз культурную традыцыю і надае самаму сямейнаму абраду ўпрыгожвання ялінкі яшчэ больш сэнсу і душэўнай цеплыні.
Шкляная калекцыя Kaliady папоўнілася новымі дызайнамі, але пакінула і самыя папуляныя мадэлі мінулага года, якія дапрацавалі і зрабілі яшчэ больш святочнымі. Тут ёсць і шары з выявамі беларускіх замкаў, нацыянальных страў, калядных сімвалаў, і з партрэтам Уладзіміра Караткевіча ў бліскучым берэце — кожны знойдзе нешта сваё.
Майстар шляной мануфактуры ў сярэднім распісвае за дзень 20 шароў.
Калядная вёска — тое, без чаго штогод немагчыма уявіць «Калядную краму». Вялікая інсталяцыя заснежанага горада ў прадчуванні свята з’яўляецца адной з асноўных экспазіцый. Традыцыя збіраць такія вёскі паходзіць ад батлейкі, калі рэлігійны ўплыў быў яшчэ больш моцны: пасля жніва людзі ўсёй грамадой маглі бавіць час за падрыхтоўкай фігурак па біблейскіх матывах да Каляд. Пазней з развіццём святочнай індустрыі з’явіліся нерэлігійныя калядныя вескі. ЗША і Нідерланды — тыя краіны, у якіх гэтая традыцыя стала найбольш папулярнай.
«Калядная крама» першая ў Беларусі пачала прадаваць калядныя вёскі каля 6 год таму. Спачатку гэта быў невялікі аддзел, які сення зрабіўся сапраўды вялічэзным. Гэта кажа аб тым, што попыт сярод беларусаў стабільна расце. Ёсць нямала пастаянных пакупнікоў, якія кожны год вяртаюцца за новымі элементамі для сваіх вёсак і дэманструюць супрацоўнікам крамы свае неверагодныя тварэнні на фота. Нядзіўна, што гэта трапляе людзям у самае сэрца: збіраць калядную вёску цікава і дзецям, і дарослым, але галоўнае, што гэта можна рабіць разам — так яшчэ адной сямейнай традыцыяй становіцца больш.
З чаго пачаць збіраць сваю калядную вёску? Насамрэч, тут няма ніякіх жорсткіх правілаў, акрамя вашай фантазіі. Часцей за ўсё першай справай пакупнікі набываюць розныя будынкі, у якіх ёсць опцыі руху і музыкі, далей дакупаюць простыя домікі, сцэнкі, фігуркі і разнастайныя аксэсуары да іх, а таксама дадатковыя элементы — брук, снег, горы і гд.
У гэтым годзе ў «Каляднай краме» з'явіліся прыгожыя драўляныя аркі розных памераў з падсветкай — аздобы на вокны з разнастайнымі каляднымі матывамі, святочная карусель, вырабленная з дрэва, цікавыя гадзіннікі з зязюлямі. Выглядае вельмі ўтульна.
Не забывайцеся, што тут вы можаце набыць усе, што патрэбна для атмасферы свята: ялінкі, агеньчыкі, калядную фларыстыку, тэкстыль для сервіроўкі стала і яшчэ шмат чаго іншага.
Кантакты:
г. Мінск, вул. Кальцова, 32
+375 44 540-05-90
Instagram: @xmas.by
Шмат карыснай інфармацыі пра калядныя і ёлачныя кірмашы, святочныя мерапрыемствы і разнастайны зімовы адпачынак сабралі для вас ў раздзеле «Отдых зимой 2025».