20 год «Суле»

ДАТА: 15 жніўня
ВРЕМЯ: 14:00-22:00
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
СТОИМОСТЬ: 25 - 45 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

У гэтыя выхадныя парк гісторыі «Сула» працягне святкаванне свайго 20-годдзя і запрашае гасцей адправіцца ў незвычайнае падарожжа па розных эпохах беларускай гісторыі.

У праграме:

  • знаёмства з эпохай славян і гісторыямі пра тое, як нашы продкі абаранялі свае гарадзішчы і паселішчы ад варагаў;
  • аповед пра Беларусь як краіну замкаў і народных традыцый;
  • падарожжа па легендарным маршруце «Шлях з варагаў у грэкі» на сапраўдным дракару;
  • інтэрактыўная экскурсія «5000 крокаў беларускай гісторыі» (платная паслуга, пачатак а 13:00);
  • святочная праграма да 20-годдзя парка;
  • традыцыйныя беларускія пачастункі ад кухмістраў «Сулы».

Кошт квіткоў
45 BYN – для дарослых;
40 BYN – для падпісчыкаў сацыяльных сетак парка;
25 BYN – для дзяцей ад 7 гадоў;
бясплатна – для дзяцей да 7 гадоў і людзей з інваліднасцю I і II груп.

Свята стане добрай нагодай не толькі адпачыць на прыродзе, але і па-новаму адкрыць для сябе гісторыю Беларусі – ад старажытных часоў да народных традыцый.

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.