Купалле ў Дукорскім маёнтку!
Дата: 28 чэрвеня 2026 годаЧас правядзення: з 14:00 да 22:30
Гасцей чакае насычаная праграма з традыцыйнымі абрадамі, музыкай, майстар-класамі, інтэрактывамі і вялікім купальскім вогнішчам.
Пляцоўка каля сцэны
- святочныя гульні і народныя забавы;
- традыцыйныя танцы;
- жывая музыка ад дукорскіх музыкаў;
- батлейка «Купальскае шчасце».
Пляцоўка майстар-класаў
- стварэнне зёлкавага пано;
- выраб лялькі-мотанкі;
- завушніцы з бісеру ў выглядзе саламяных павукоў;
- пляценне паясоў на пальцах;
- стварэнне арома-сашэ;
- духмяная соль з натуральнымі алеямі.
Пляцоўка лекцый
- «Свет беларускай міфалогіі»;
- «Традыцыйны беларускі жаночы строй»;
- навіванне наміткі;
- «Водар купальскай песні».
Інтэрактыўныя пляцоўкі
- купальскі квэст з падарункамі;
- пляценне купальскіх вянкоў;
- купальская арт-тэрапія;
- роспіс цела хной;
- купальскія варожбы.
Шлях да вогнішча
- абранне Купалінкі і Купаліша;
- факельнае шэсце;
- падпальванне купальскага кола;
- карагоды і танцы каля агню;
- запуск вянкоў на ваду;
- скачкі праз вогнішча.
Арганізатары пакідаюць за сабой права ўносіць змены ў праграму.
Дадатковыя магчымасці. З 10:00 для наведвальнікаў будуць адкрыты:
- брама XIX стагоддзя;
- музей;
- рамесныя майстэрні;
- Перавернуты дом;
- Сярэднявечны горад;
- заасад;
- выстава рэтрааўтамабіляў;
- Дуб жаданняў.
А 12:00 адбудзецца аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і рамесных майстэрнях.
За дадатковую плату з 11:00 да 20:00 працуюць: вяровачны гарадок; сярэднявечны цір; лодкі і катамараны;катанне на конях.
Кошт квіткоў:
дарослыя — 35 рублёў;
дзеці ад 7 да 17 гадоў — 15 рублёў;
дзеці да 7 гадоў — бясплатна.
Бясплатны ўваход таксама прадугледжаны для імяніннікаў, дзяцей з інваліднасцю, суправаджаючых дзяцей з інваліднасцю III–IV ступені, дарослых з інваліднасцю I–II груп, ветэранаў ВАВ, Герояў СССР і Герояў Беларусі.
Падпісчыкі сацыяльных сетак Дукорскага маёнтка атрымліваюць зніжку 10%.
Трансфер з Мінска
Для гасцей арганізаваны трансфер па папярэднім запісе. Маршрут: ст.м. «Магілёўская» — Дукорскі маёнтак. Адпраўленне: 13:00 і 16:00. Зваротны рэйс: 23:00. Кошт: 10 рублёў у адзін бок.
Запіс на трансфер прымаецца да 20:00 папярэдняга дня праз Viber: +375 29 164 94 40.
Месца правядзення: аг. Дукора, вул. Школьная, 15 (30 км ад Мінска)
Даведкі:
+375 44 707 77 64
+375 33 357 77 64


