ДУКОРСКІ МАЁНТАК: СВЯТА БАГАЧ

ДАТА: 20 верасня
МЕСТО: а/г Дукора, вул. Школьная, 15
КОНТАКТЫ: +375 44 707 77 64
СТОИМОСТЬ: 25 - 40 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

Кідаем рагач ды святкуем восеньскае раўнадзенства у «Дукорскім маёнтку»!

ПРАГРАМА
Галоўная сцэна
13.00 – адкрыццё свята, гульні і забавы ад вядоўцы
13.30 – абрад «Багач»
14.00 – традыцыйныя танцы і гульні з гуртом «Гасцінец»
14.30, 15.30, 16.30 – гульні і забавы
14.30, 15.30 – батлейка «Дукорскі цмок»
15.00, 17.00 – традыцыйная музыка ад «Смыковай капэлы»
16.00 – традыцыйныя гульні і танцы пад жывы гук дукорскіх музыкаў
17.30 – святочныя пачастункі і закрыццё свята

ЛЕКЦЫІ І ДЭГУСТАЦЫІ

  • «Жаночы традыцыйны строй»;
  • «Bibendum vitae альбо што пілі нашы продкі»;
  • Традыцыйныя стравы ад Алены Мікульчык.

МАЙСТАР-КЛАСЫ

  • Пляценне на пальцах у традыцыйнай тэхніцы;
  • Зёлкавае пано;
  • Багачоўская свечка з натуральнага пчалінага воску;
  • Вясельная папяровая кветка;
  • Абярэжная лялька-мотанка;
  • Завушніцы ў выглядзе саламянага павука;
  • Кулінарная пляцоўка, пачастункі і прызы.

КОНКУРС
На самую вялікую гародніну. Падарунак атрымае той, хто прывязе сапраўднага волата са свайго агарода. Збор гародніны – каля сцэны.

БІЛЕТЫ
Дарослыя – 40 рублёў;
Дзеці 7–17 гадоў – 25 рублёў;
Дзеці да 7 гадоў і льготныя катэгорыі – бясплатна
Зніжка 10% падпісчыкам сацыяльных сетак.

ТРАНСФЕР
20 верасня будзе арганізаваны трансфер Мінск – Дукорскі маёнтак – Мінск за асобную плату. Папярэдні запіс на трансфер абавязковы. Падрабязнасці размешчаны на сайце dukora.by.

ДАВЕДКІ:
+375 (44) 707-77-64
+375 (33) 357-77-64

Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а.

*У праграме магчымыя змены.
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.