1 ліпеня з нагоды Дня нараджэння Дукорскага Маёнтка адбудзецца святочнае тэатралізаванае шоу.
Праграма мерапрыемства*:
- 14.00 – ганаровая сустрэча гасцей з жывой музыкай;
- 14.20 – конны выступ: шляхетныя паляўнічыя забавы;
- 15.00 – майстар-клас па шляхецкіх танцах;
- 15.30 – шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
- 15.30 – паказ спектакля “Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;
- 16.00 – вітанне ваяроў са складу французскага войска. Дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;
- 16.20 – конны выступ: шляхетная замалёўка “Няўдалыя сваты”;
- 17.00 – шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
- 17.00 – паказ спектакля “Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;
- 17.30 – культура і вайсковая справа шляхты;
- 18.00 – свецкая культура XIX стагоддзя: паказальныя танцавальныя выступы, майстар-класы па танцах.
- 18.40 – закрыццё свята.
Ад 12 гадзіны будуць дзейнічаць ваярскія лагеры, дзе вас будуць чакаць старадаўнія гульні, ваярскія інтэрактывы, фотазоны, а таксама там вы зможаце пазнаёміцца з ваярскім побытам, модай розных стагоддзяў і пачаставацца тагачаснымі стравамі.
* у праграме магчымыя змены.
Кошт квіткоў:
- дзеці да 7 гадоў, інваліды 1,2 групы, ветэраны ВАВ - бясплатна;
- дзеці 7-18 гадоў - 15 рублеў;
- дарослыя - 25 рублёў.
Зніжка 10% усім падпісчыкам Дукорскага маёнтка.
Даведкі па тэлефонах: +375 44 707 77 64, +375 33 357 77 64.