9-10 мая ў Парке сярэднявечнай гісторыі Сула: святочная праграма, фотазоны і палявая кухня
9 мая — гэта дзень памяці, які нагадвае пра каштоўнасць міру і пра тое, што трагедыя вайны ніколі не павінна паўтарыцца на нашай зямлі.9 і 10 мая ў Парке сярэднявечнай гісторыі Сула запрашае разам ушанаваць гэтую важную дату ў гісторыі Беларусі і правесці час у атмасферы павагі, еднасці і светлай памяці.
Для гасцей падрыхтавана насычаная праграма:
- тэматычныя лакацыі і фотазоны для памятных здымкаў;
- святочныя выступленні і музычная праграма ў цэнтральнай зоне;
- традыцыйнае частаванне кашай з палявой кухні.
Памятаючы мінулае, мы захоўваем будучыню Беларусі.


