Дзяды ў парку гісторыі «Сула»

ДАТА: 31.10 і 1.11
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
СТОИМОСТЬ: 25 - 60 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

Дзяды – традыцыя памінання продкаў, якая займае асаблівае месца ў беларускай культуры. У парку гісторыі «Сула» прапануюць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй свята і пакаштаваць куццю – традыцыйную страву памінальнага стала.

Праграма 31 кастрычніка

13:00 – дзіцячая экскурсія «Падарожжа па спіралі часу». Юных наведвальнікаў чакаюць сустрэча з музыкамі, знаёмства з беларускай гісторыяй, дэманстрацыя працы каваля і ганчара, а таксама катанне на брычцы. Калі дазволіць надвор’е, можна будзе пракаціцца і на дракары.

Кошт экскурсіі:
для дарослых – 60 рублёў;
для дзяцей – 45 рублёў.

У кошт уключаны ўваходны квіток у парк. Катанне на брычцы аплачваецца асобна.

13:00 – «5000 крокаў беларускай гісторыі». Экскурсія для самастойных наведвальнікаў парку. Праводзіцца з серады па нядзелю.

Для гасцей, якія застаюцца на начлег

«Дзікае паляванне ў Суле» – экскурсійная вандроўка з паляўнічай вячэрай.

Удзел у праграме 31 кастрычніка магчымы толькі для гасцей, якія начуюць у парку, і па папярэдняй замове.

Браніраванне: +375 44 544-54-51.

Кошт уваходных квіткоў у парк

Для сяброў парку – 40 рублёў замест 45; для дзяцей ад 7 да 17 гадоў уключна – 25 рублёў.

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.