Знаемства з гісторыяй сям'і Ленскіх ў Суле!
Сядзіба Ленскіх — адна з галоўных гістарычных каштоўнасцяў парку, комплекс будынкаў і артэфактаў, якія каманда беражліва аднаўляла і збірала, каб захаваць памяць пра знакаміты род. Тут госці могуць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй гаспадароў былой сядзібы, але і атрымаць моцныя эмоцыі ад аповедаў пра іх лёс.
22 і 23 лістапада адбудуцца экскурсіі, прысвечаныя сям’і Ленскіх:
— вандроўка «Гісторыя сядзібы Ленскіх»;
— аповеды ў музеі Ленскіх.
Гэта добрая магчымасць узгадаць жыццё і спадчыну продкаў, якія пакінулі значны след у гісторыі.
Кошт квіткоў: 15-40 BYN
У гэты ж дзень а 13:00 адбудзецца гістарычная вандроўка «5000 крокаў беларускай гісторыі» (кошт: 55 руб. для дарослых, 40 руб. для дзяцей; уваходны квіток у падарунак).


