Інтэрактыўная экскурсія для дарослых і дзяцей 22-23, 29-30 сакавіка для ўсіх ахвотных у межах тэматычных выходных у Дукорскім маёнтку.
На практыцы даведаемся, як беларусы клікалі і сустракалі вясну:
- паўдзельнічаем ў вясновай віктарыне
- зробім сімвал вясны сваімі рукамі
- пагуляем у традыцыйныя гульні
- закружымся ў карагодзе, каб абудзіць зямлю
ПАЧАТАК
22.03 - 15:00
23.03, 29.03, 30.03 - 14:30
У 12:00 і 15.00 далучайцеся да класічнай агляднай экскурсіі па музеі і вуліцы майстроў.
Усе экскурсіі ўваходзяць у кошт квіткоў. Папярэдні запіс не патрэбны.
Кошт квіткоў:
Дарослыя - 25 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% для падпісчыкаў сацсетак Дукоры.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Адрас: Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).
Адрас: Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).