Гуканне вясны ў Дукоры

ДАТА: 21, 22, 28 і 29 сакавіка
МЕСТО: а/г Дукора, вул. Школьная, 15
КОНТАКТЫ: +375 44 707 77 64
СТОИМОСТЬ: 15-40 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

21, 22, 28 і 29 сакавіка Дукорскі маёнтак запрашае на зборную анімацыйную экскурсію «Гуканне вясны». Гасцей чакае яркае свята з апусканнем у традыцыі і абрады продкаў.

У праграме — урачыстая сустрэча і абрад гукання вясны, батлейка, вясновая віктарына, майстар-клас па стварэнні абрадавай птушачкі, карагоды і народныя гульні. Таксама запланавана катанне на коннай брычцы.

Пачатак праграмы: у 14:30.

На працягу дня можна самастойна наведаць лакацыі маёнтка: перавернуты дом, браму XIX стагоддзя, музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтрааўтамабіляў і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 пройдуць класічныя экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.

БІЛЕТЫ:
Анлайн-білет "Гуканне вясны" (стандартны білет + анімацыйная экскурсія "Гуканне вясны")
Білеты на экскурсію "Гуканне вясны" - выключна анлайн, на BezKassira.by
 - 40 рублёў з чалавека (колькасць абмежаваная).

Стандартны білет (без наведвання экскурсіі "Гуканне вясны"):
Стандартныя білеты набываюцца на касе ў дзень мерапрыемства.
  • Дарослыя - 30 рублёў;
  • Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
  • Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.


ДЛЯ АРГАНІЗАВАНЫХ ГРУП (20+ ЧАЛАВЕК) магчыма асобная замова экскурсіі ў перыяд з 17.03 па 29.03.
Папярэдні запіс групы абавязковы!

Даведкі і бронь: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.