Калядны час у «Дукорскім маёнтку»

ДАТА: 12.12.26 - 17.01.2027
МЕСТО: а/г Дукора, вул. Школьная, 15
КОНТАКТЫ: +375 44 707 77 64
СТОИМОСТЬ: 45 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

З 12 снежня 2026 года па 17 студзеня 2027 года ў «Дукорскім маёнтку» будзе праходзіць тэматычная калядная праграма для дарослых і дзяцей.

На гасцей чакаюць спектакль у батлейцы, творчы майстар-клас і калядаванне з пераўвасабленнем у традыцыйных персанажаў – казу, бусла, мядзведзя, дзеда і бабу. За ўдзел у абрадзе можна будзе атрымаць салодкую «каляду» – калядны пернік. У праграме таксама сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, а завяршыць святочную вандроўку катанне на брычцы або санях – у залежнасці ад надвор'я.



Пасля экскурсіі можна будзе самастойна наведаць музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтрааўто, браму XIX стагоддзя і Дуб жаданняў. У Карчме прапануюць падмацавацца пад жывую музыку і інтэрактыў ад вясёлага шляхцюка.

У кошт таксама ўваходзіць аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і рамесных майстэрнях у 12:00.

Даты і пачатак праграмы:

  • 19 снежня – 15:00;
  • 20, 25–27 снежня – 13:30;
  • 7, 9 і 10 студзеня – 13:30.

Працягласць – 1,5–2 гадзіны.



Кошт: 45 BYN. Дзецям да 6 гадоў – бясплатна. Колькасць білетаў абмежаваная.

Квіткі можна набыць толькі на bezkassira.by.

Калядную праграму таксама можна замовіць для арганізаваных груп. Папярэдні запіс абавязковы: +375 44 707 77 64, +375 33 357 77 64.

Адрас: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км ад Мінска).
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.