«Халаднік-фэст» у Суле

ДАТА: 13 і 14 чэрвеня
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
загрузка карты...
загрузка карты...

13–14 чэрвеня Парк сярэднявечнай гісторыі «Сула» запрашае на яркае летняе свята — «Халаднік-фэст».

Гасцей чакае сапраўдная атмасфера беларускага лета: традыцыйны халаднік са шчаўя, народныя забавы, музыка і тэматычныя майстар-класы.

У праграме:

• лекцыя «Што і як елі нашы продкі?»;
• віктарына «10 пытанняў пра халаднік»;
• майстар-клас па ткацтве зёлкамі;
• выступленні музыкаў;
• конкурсы і народныя гульні;
• спаборніцтвы па прыгатаванні самага смачнага халадніку.

Для гасцей у ружовым адзенні арганізатары падрыхтавалі спецыяльны розыгрыш падарункаў. Каб паўдзельнічаць, неабходна:

• прыйсці на свята ў ружовым вобразе;
• зрабіць фота або відэа на тэрыторыі Сулы;
• размясціць сторыс у Instagram з адзнакай @parksula.by і хэштэгам #халаднікфэстусуле да 16:00;
• быць на Кірмашовай плошчы ў 16:30 падчас розыгрышу;
• мець адкрыты акаўнт на момант вызначэння пераможцаў.

Пераможцаў чакае «ружовы бокс» з мёдам, гарбатай, паштоўкай з краявідамі Сулы і глінянай міскай ад сульскага ганчара. Падарункі атрымаюць таксама ўдзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы.

Кошт квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
40 бел. рублёў для сяброў у сацыяльных сетках Сулы,
25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.

Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14.
Кантакты: +375 29 613 77 01.
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.