Парк гісторыі «Сула» запрашае гасцей на тэматычную праграму «Культура беларускага мястэчка». Наведвальнікі змогуць даведацца, як жылі мяшчане, якімі рамёствамі займаліся нашы продкі і чаму беларускія мястэчкі на працягу стагоддзяў былі месцам сустрэчы розных культур і традыцый.
У праграме:- аповед пра гісторыю беларускіх мястэчак і іх жыхароў;
- знаёмства з народамі, якія спрадвеку пражывалі на тэрыторыі беларускіх мястэчак;
- падарожжа ў свет традыцыйных беларускіх рамёстваў — ад мінулага да сучаснасці;
- наведванне сапраўднай кузні, дзе апрацоўваюць жалеза;
- дэманстрацыя ткацкага станка і працэсу стварэння традыцыйнага ручніка;
- знаёмства з пякарняй, дзе выпякаюць хлеб на натуральнай заквасцы з цэльназернавай пшанічнай і жытняй мукі;
- тэматычная праграма «Топ старажытных прафесій, пра якія сёння амаль забыліся»;
- традыцыйны пачастунак для гасцей.
Пачатак тэматычнай праграмы — а 14:00 у цэнтры парка.
Кантакты: +375 29 613 77 01.


