Купалле ў Дукорскім маёнтку 2025

ДАТА: 29 чэрвеня
ВРЕМЯ: 14:00
МЕСТО: а/г Дукора, вул. Школьная, 15
КОНТАКТЫ: +375447077764
СТОИМОСТЬ: 15-40 руб.
загрузка карты...
загрузка карты...
29 чэрвеня ў Дукорскім Маентку святкуюць Купалле: запалаюць вогнішчы, загучыць дуда, а на гарызонце - з'явіцца безліч вянкоў з купальскіх траў!

Праграма свята*:

14.00 - пачатак працы інтэрактыўных пляцовак з майстар-класамі і лекцыямі:
- стварэнне зёлкавага пано
- лекцыя з частаваннем “Абрадавая кухня беларусаў”
- стварэнне арома-сашэ і солі з эфірнымі алеямі
- пляценне на пальцах
- расповеды ад майстроў музычных інструментаў
- пляценне вянкоў
- батлейка “Купальскае шчасце”
- роспіс масак з пап’е-машэ і інш.

15.00 – пачатак праграмы каля галоўнай сцэны з тэматычнымі гульнямі і забавамі, традыцыйнымі танцамі і спевамі, жывым гукам.
17.00 – выступ гурта «Еthnoloops».
18.30 – выступ гурта «Росквіт».
19.30 – выступ Nevika.
21.30 – абранне Купалінкі і Купаліша.
21.50 – купальскае шэсце.
22.00 – танцы з агнём.
22.15 – скокі праз вогнішча і пусканне вянкоў па вадзе.
22.30 – святочнае фаер-шоў.
22.45 – карагоды каля купальскага вогнішча.
*у праграме магчымы змены

За асобную плату з 11:00 да 20:00 даступны:
- вяровачны гарадок (ніжні ярус),
- сярэднявечны лучны і кідальны цір,
- страйкбольны цір,
- лодкі і катамараны,
- катанне на конях верхам і ў брычцы.

З 10:00 да 22:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні (ганчарня, майстэрня саломапляцення і васковых свечак, кузня), перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў. 

КОШТ КВІТКОЎ:
  • Дарослыя - 40 BYN;  першыя 200 квіткоў да 10.06 - 30 BYN па спасылцы.
  • Дзеці 7-17 гадоў - 15 BYN;
  • Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
  • Бясплатна: дзеці да 7 год; інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп; дзеці з інваліднасцю; імяніннікі; героі Беларусі і ветэраны ВАВ. 


ДАВЕДКІ: +375 (44) 707 77 64; +375 (33) 357 77 64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).

ТРАНСФЕР на свята «Купалле» у Дукорскі маёнтак.
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.
29.06.25 г.: Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 12:00 і 14:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 23:20.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.

УВАГА‼ Бронь прымаецца да 20:00 28.06.25 г.
БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29) 164 94 40
Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.

*БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ‼ Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967.
З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.
 


Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.