27 і 28 чэрвеня Парк гісторыі «Сула» запрашае разам адзначыць адно з самых чароўных летніх свят — Купалле.
Сустракаемся на Кірмашовай плошчы.У праграме:
13:00–15:00 — майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў;
14:20 — абіранне Купалкі;
14:30 — купальскія традыцыі, народныя гульні і забавы, выступленне музыкаў;
15:20 — частаванне духмянай зёлкавай гарбатай ад чараўніцы;
16:00 — урачыстае распальванне купальскага вогнішча і карагоды;
16:15 — пусканне вянкоў па вадзе;
16:30 — фальклорныя гульні, песні, танцы і скокі праз вогнішча;
16:40 — пошук легендарнай папараць-кветкі.
Акрамя святочнай праграмы, гасцей чакаюць больш за 30 інтэрактыўных лакацый парка.
Хочаце падоўжыць атмасферу свята? Заставайцеся на начлег у гатэлях парка: +375 (44) 544-54-51


