Купалле ў «Суле» — ноч, калі ажываюць старажытныя легенды, рэкі свецяцца, духі выходзяць са сваіх сховішчаў, а прырода адкрывае свае таямніцы.
4 і 5 ліпеня парк гісторыі «Сула» запрашае гасцей на святкаванне Купалля — аднаго з самых яркіх і самабытных народных свят Беларусі, дзе старадаўнія абрады, музыка і магія летняй ночы ствараюць незабыўную атмасферу.
Дзённая праграма (4 і 5 ліпеня, з 13:00 да 17:00):
- абіранне Купалкі;
- пляценне купальскіх вянкоў;
- частаванне духмянай зёлкавай гарбатай;
- пусканне вянкоў па вадзе;
- пошук папараць-кветкі;
- скокі праз купальскае вогнішча;
- знаёмства з традыцыямі Купалля праз народныя гульні і абрады;
- урачыстае распальванне вогнішча з карагодамі.
Вячэрняя праграма (толькі 4 ліпеня, з 19:00 да 24:00):
- пляценне вянкоў;
- частаванне зёлкавай гарбатай;
- дэманстрацыя купальскіх вобразаў;
- купальскія спевы і народныя забавы;
- факельнае шэсце — 21:30 (ад замкавага дворыка);
- урачыстае распальванне вогнішча і карагоды — 21:40;
- пусканне вянкоў па вадзе — 22:10;
- скокі праз вогнішча — 22:45;
- пошук папараць-кветкі — 23:30.
На працягу ўсяго свята наведвальнікі змогуць сустрэцца з міфічнымі істотамі беларускага фальклору, якія дапамогуць яшчэ глыбей акунуцца ў атмасферу старажытных паданняў.
Арганізатары просяць загадзя зрабіць скрыншот падпіскі або набытых анлайн-квіткоў.
Кошт білета:
- 45 BYN — дарослы білет;
- 40 BYN — для падпісчыкаў сацыяльных сетак;
- 25 BYN — для дзяцей ад 7 да 18 гадоў (дзецям да 7 гадоў — бясплатна);
- 15 BYN — для дзяцей са шматдзетных сем'яў (пры прад'яўленні пасведчання).
Купалле ў Суле — гэта магчымасць правесці летні дзень і самую чароўную ноч года сярод беларускіх традыцый, старадаўніх абрадаў, жывой музыкі, агню і сапраўднай магіі народнага свята.
Хочаце падоўжыць атмасферу свята? Заставайцеся на начлег у гатэлях парка: +375 (44) 544 54 51


