Купалле ў Суле!
Нарэшце набліжаецца адно з найстаражытнейшых, загадкавых і любімых народных святаў — Купалле.У праграме:
- майстар-клас па пляценню вянкоў;
- абіранне Купалкі;
- купальскія традыцыі і гульні;
- частаванне зёлкавай гарбатай ад чараўніцы;
- урачыстае распальванне вогнішча, карагоды;
- пусканне вянкоў па вадзе;
- скокі праз вогнішча;
- пошук папараць-кветкі;
- на працягу дня майстар-клас па ткацтву зёлкамі.
Толькі на начной праграме дадаткова да аснаўной:
- традыцыйныя забавы і танцы ад вядоўцы і купальскія спевы;
- факельнае шэсце пад дуду.
А таксама містычныя гісторыі на лакацыях і сустрэчы з міфічнымі істотамі беларускага фальклору. А каб ваш вяночак быў унікальным раім браць кветкі з сабой.
Раiм загаддзя зрабiць скрыны наяўнасці падпіскі для атрымання зніжкі і анлайн-квіткоў.
Кошты:
дарослым 45 бел.рублёў;
дзецям з 7 да 17 - 25 бел.рублёў.


