Палае масленічны агонь, гучыць беларуская музыка, кружыць карагод і смажыцца гадавая норма блінцоў - такой мусіць быць файная традыцыйная Масленіца. Дукорскі маёнтак прапануе аб’яднацца на святкаванне, каб разам пракрычаць «бывай, Зіма»!
Праграма 21 і 22 лютага*:
13.00 ўрачыстая адкрыццё свята і частаванне гасцей ад вядучага;
13.30 выступ гурта «Вербіца»;
14.00 масленічныя забаўкі і гульні ад вядучага;
14.30 традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;
15.00 святочны цыркавы выступ;
15.30 выступ гурта «Вербіца»;
16.00 масленічныя забаўкі і гульні ад вядучага;
16.30 традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;
17.00 фаер-шоу, спальванне пудзіла;
17.30 закрыццё свята.
*у праграме магчымы змены.
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў.
КОШТ БІЛЕТАЎ:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 20 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукорскага маёнтка. Пакажыце падпіску касіру.
Часы працы: 10:00-18:00, каса да 17:00.
На свята арганізаваны трансфер па маршруце «Мінск-Дукорскі маёнтак-Мінск» за асобную плату (ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ).
21 лютага (субота): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 12:00
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 18:15
Кошт праезду: 10 беларускіх рублёў з чалавека ў адзін бок (незалежна ад узросту).
22 лютага (нядзеля): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 12:00
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 18:15
Кошт праезду: 10 беларускіх рублёў з чалавека ў адзін бок (незалежна ад узросту).
УВАГА!
Бронь на 21.02 прымаецца да 20:00 20.02.
Бронь на 22.02 прымаецца да 20:00, 21.02.
БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375 (29) 164-94-40. Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.
*БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛIВЫЯ. Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.
Даведкі: +375 44 707 77 64; +375 33 357 77 64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).


