Распачынаем сезон яркіх майскіх вандровак разам з Дукорскім маёнткам: афіша тэматычных дзён у маі.
1-3 мая — Майстар-класныя выходныя: шэраг займальных майстар-класаў для дзяцей і дарослых па матывах беларускіх традыцый.9 мая — Дзень Перамогі: рэканструктарскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і жывая музыка ваенных гадоў.
10 мая — Напалеоніка: знаёмства з жыццём палявога лагера французскіх фузілёраў-грэнадзёраў. Воінскі рыштунак, побытавыя і салдацкія рэчы тых часоў, страявая падрыхтоўка і ўзбраенне палкоў, работа маркітантак, паходная кухня - вось, што чакае наведнікаў на інтэрактыўнай пляцоўцы лагера.
16 мая — Ноч музеяў (18:00-22:00). Вандроўка па вечаровым драўляным гарадзішчы на беразе ракі: карыстаем старадаўнюю зброю і сігнальныя музычныя інструменты, слухаем жудасныя казкі і жывую музыку часоў сярэдніх вякоў, танцуем каля агню і частуемся стравамі па рэцэптах продкаў.
16-17 мая — XVII-XVIII стст: рэканструктарскі лагер другой паловы XVII ст. Трапім у паходны лагер, каб пазнаёміцца з воінскім рыштункам капейшчыка, мушкецёра і іншых. Гатовыя практыкавацца на розных відах зброі, прайсці смешныя выпрабаванні ад Пана Жлуктоўскага і частавацца дукорскай гарэлкай?
24 мая — Сярэднявечча: займальныя турніры са шчытом, мячом і дзідай. Экскурсія па гарадзішчы, знаёмства з даспехамі часоў ранняга Сярэднявечча, магчымасць пабіцца на пратэктаванай зброі.
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
*у праграме магчымы змены.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 — класічная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў для ўсіх ахвотных.
Кошт білетаў:
Дарослыя — 30 BYN;
Дзеці 7-17 гадоў — 15 BYN;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі — бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукоры.
Даведкі: +375 44 707 77 64; +375 33 357 77 64
Адрас: Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска)


