Ноч музеяў у Дукоры

ДАТА: 17 мая
ВРЕМЯ: 18:00
МЕСТО: а/г Дукора, вул. Школьная, 15
КОНТАКТЫ: +375447077764
СТОИМОСТЬ: 10-25 руб.
загрузка карты...
загрузка карты...

У гарадзішчы Дукорскага маёнтка 17 мая пройдзе Ноч музеяў.

На сярэднявечны горад апускаецца ноч: у святле паходняў і кастроў будзем знаеміцца з побытам і заняткамі насельнікаў старога горада.

 18:00 - 22:00:
- займальныя эскурсіі і расповеды;
- сярэднявечная зброя, двубоі паміж гасцямі, страявая падрыхтоўка капейнікаў;
 - адмысловыя пачастункі;
- квэст з падарункамі;
- жудасныя казкі каля вогнішча.

   Даведайцеся, як гучала Сярэднявечча? Як упрыгожваліся і бараніліся ад нячысцікаў? Як і хто катаваў злодзеяў?

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

10:00 - 22:00:  на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.

12:00 - 15:00: аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях.
12:00-17:00: шляхецкія выходныя на пляцоўцы каля музея.
*у праграме магчымы змены.

Кошт білетаў:
  • Дарослыя - 25 рублёў;
  • Дзеці 7-17 гадоў - 10 рублёў;
  • Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукоры.

За асобную плату з 11:00 да 21:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны.

УВАГА Каса і кропкі харчавання працуюць з 10:00 да 21:00.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Адрас: Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).
 

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.