«Дукорскі Маёнтак» працягвае вандроўкі па эпохах пад час тэматычных выходных.
Наступны прыпынак – эпоха Сярэднявечча. Госці даведаюцца пра самыя цікавыя моманты часоў рыцарства, а таксама ўбачаць бойкі ваяроў і прымуць удзел у разнастайных майстар-классах.
Праграма 20-21 траўня *:
12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі;
13.00 – расповед пра зброю і даспехі;
13.30 – рэканструкцыя рыцарскага бою: бугурты, двубоі;
14.00 – майстар-класс па сярэднявечных танцах;
14.30 – баі на мяккай бяспечнай зброі з удзелам гледачоў;
15.00 – майстар-класс па сыраварэнню;
15.00 – расповед пра зброю і даспехі;
15.30 – рэканструкцыя рыцарскага бою: бугурты, двубоі;
16.00 – майстар-класс па сярэднявечных танцах;
16.30 – баі на мяккай бяспечнай зброі з удзелам гледачоў;
17.00 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні.
* у праграме магчымыя змены.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў сацыяльных сетак «Дукорскага Маёнтка».
Даведкі:
+375 (33) 357-77-64