17-18 мая ў Дукорскім Маентку пройдуць Шляхецкія выходныя: забываемся на штодзённасць і адпраўляемся ў невялічкі экскурс па шляхецкім жыцці.
У праграме:
- спаборніцтвы на пратэктаванай зброі;
- знаёмства з рыштункам ды зброяй ваяроў;
- адмысловыя выпрабаванні і іспыты;
- знаёмства з побытам і культурай шляхты;
- музычны салон ад салістаў Белдзяржфілармоніі
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны. У праграме магчымы змены.
У вольны час для самастойнага наведвання з 10:00 да 19:00 даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
За асобную плату з 11:00 да 18:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны.
Увечары 17 мая таксама адбудзецца Ноч музеяў у сярэднявечным гарадзішчы. Білет, які набылі 17 мая дзейнічае цягам усяго дня.
Кошт білетаў:
- Дарослыя - 25 рублёў;
- Дзеці 7-17 гадоў - 10 рублёў;
- Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукоры.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).