«Спас – усяму час» у Суле

ДАТА: 22 і 23 жніўня
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
загрузка карты...
загрузка карты...

22 і 23 жніўня парк гісторыі «Сула» запрашае на свята, прысвечанае беларускім традыцыям трох Спасаў.

Народная прыказка кажа:
«Першы Спас – на мёдзе стаіць. Другі Спас – яблыкі ядуць. Трэці Спас – гарэхі збіраюць ды хлеб выпякаюць».

Госці змогуць даведацца, як узніклі гэтыя святы, чаму яны так называюцца, а таксама пазнаёміцца з народнымі звычаямі, абрадамі і прыкметамі.

У праграме:

  • частаванне ад кухмістраў Сулы;
  • дэгустацыя сульскага мёду;
  • лекцыі ад сапраўднага пчаляра Дзмітрыя Рахматуліна;
  • выступленні музыкаў.
Акрамя святочнай праграмы, у кошт уваходнага білета ўваходзіць наведванне больш за 30 інтэрактыўных пляцовак парка. Для ўсіх гасцей таксама будуць арганізаваны катанне на брычцы і дракару (пры спрыяльных умовах надвор'я).

Папярэдні запіс не патрабуецца.
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.