Парк гісторыі «Сула» распачынае святкаванне свайго 20-годдзя. Юбілейныя мерапрыемствы пройдуць 1, 2, 8, 9, 15 і 16 жніўня, а кожныя выхадныя будуць прысвечаны асобнай тэме.
Першыя святочныя дні (1 і 2 жніўня) прысвечаны вытокам беларускай культуры, народным традыцыям і сувязі з продкамі.
У праграме:
- лекцыі-дэманстрацыі па выцінанцы, саломапляценні, маляванцы і ткацтве;
- пачастункі;
- імправізаваны кірмаш з фотазонай;
- народныя гульні і танцы.
Уваходны білет дазваляе наведаць больш за 30 лакацый парка, пракаціцца на дракару і брычцы, а таксама прыняць удзел у дэгустацыях.
Парк гісторыі «Сула» ўжо два дзесяцігоддзі знаёміць гасцей з беларускай гісторыяй, традыцыямі і культурай, ператвараючы мінулае ў яркае і захапляльнае падарожжа для наведвальнікаў усіх узростаў.
Даведкі: +375 29 613 77 01


