«Бацькоўская хата» – тэматычная экскурсія ў парку сярэднявечнай гісторыі «Сула». У беларускай культуры бацькоўская хата – значна больш, чым проста будынак. Гэта сімвал родных каранёў, дзяцінства, сямейнай памяці і сувязі пакаленняў. Месца, куды цягне вярнуцца, каб зноў адчуць цяпло роднага дома і блізкасць да сваіх вытокаў.
У беларускай літаратуры хата нярэдка паўстае як жывая істота, што дыхае, захоўвае ўспаміны і нібыта мае ўласную душу. Яна ўвасабляе Радзіму ў мініяцюры – з яе традыцыямі, гісторыямі і духам роднай зямлі.17 і 18 кастрычніка гасцей парку запрашаюць на тэматычную экскурсію «Бацькоўская хата». Яна пройдзе на Кірмашовай плошчы з 14:00 да 17:00.
У дадатак да экскурсіі гасцей пачастуюць духмяным гарбузовым супам.
Кошт уваходных квіткоў у парк:
Для сяброў парку – 40 рублёў замест 45.
Для дзяцей да 7 гадоў – бясплатна.
Для дзяцей ад 7 да 17 гадоў уключна – 25 рублёў.
Тыя, хто хоча пачаць дзень з музычнай сустрэчы і падарожжа ў мінулае, могуць далучыцца да экскурсіі «5000 крокаў беларускай гісторыі». Яна пачнецца а 13:00.
Кошт экскурсіі «5000 крокаў беларускай гісторыі»:
Для дарослых – 60 рублёў.
Для дзяцей ад 7 да 17 гадоў – 45 рублёў.
Працягласць вандроўкі – каля дзвюх гадзін. Уваходны квіток у парк уваходзіць у кошт і прадастаўляецца ў падарунак.
А пакуль дазваляе надвор’е, у парку таксама можна пакатацца на дракаре.
Час тэматычнай экскурсіі: 14:00–17:00
Месца: Кірмашовая плошча.


