Сула: Дзень настаўніка

ДАТА: 3 і 4 кастрычніка
ВРЕМЯ: 3 і 4 кастрычніка
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
загрузка карты...
загрузка карты...

3 і 4 кастрычніка ў парку «Сула» пройдзе святочная праграма да Дня настаўніка.

З 14:00 да 17:00 на Кірмашовай плошчы гасцей чакаюць:

– частаванне крупнікам і гарбатай;
– тэматычныя аповеды і віктарыны;
– конкурсы і іншыя забавы.

Акрамя таго, з 10:00 да 17:30 можна будзе наведаць больш за 30 інтэрактыўных кропак, пакатацца на брычцы і дракаре – апошняе пры спрыяльным надвор’і.

Кошт уваходных квіткоў:
дарослыя – 45 рублёў;
дзеці 7–17 гадоў – 25 рублёў.

Дарослым падпісчыкам сацыяльных сетак парку прадугледжана зніжка 5 рублёў.

На тэрыторыі таксама працуе рэстаран «Пан Старкі», дзе можна пакаштаваць стравы старадаўняй беларускай кухні, а таксама гатэлі для тых, хто захоча застацца на ноч.

Даведкі: +375 29 613 77 01.

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.