Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае на дзіцячы yік-энд 30 і 31 мая
Сула — гэта цудоўнае месца для адпачынку ўсёй сям’ёй, дзе аб’ядноўваюцца гісторыя, прыгожыя краявіды і разнастаныя актыўнасці .Сямейны дзень у Суле — гэта азначае: НЯМА тэлевізара і «яшчэ 5 хвілін», НЯМА нуды і шэптам «не бегай».
ЁСЦЬ:
— Гісторыя і культура: тут можна сапраўды акунуцца ў гісторыю і пазнаёміць дзяцей са многімі цікавосткамі, пра якія яны ведалі толькі з падручнікаў.
— Актыўны адпачынак: катанне на драккары, брычцы, адзінай у свеце коннай чыгунцы (платная паслуга), удзел у розных забавах і майстар-класах.
— Рэлакс для дарослых: гатэлі (ёсць лазня), рэстараны з беларускай кухняй, адпачынак на прыродзе.
Кошт квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
40 бел. рублёў для сяброў у сацыяльных сетках Сулы,
25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.
Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14.
Кантакты: +375 29 613 77 01.


