Сула: «Гуканне вясны»

ДАТА: 14 і 15 сакавіка
ВРЕМЯ: пачатак:14:00
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
СТОИМОСТЬ: 15 - 45 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...
Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае на абрад «Гуканне вясны».

«Гуканне вясны» з'яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных абрадаў сярод беларускіх традыцыйных святаў. Сула запрашае 14 і 15 сакавіка на рэканструкцыю гэтага абрада.

У праграме з 14:00 да 16:00:

  • падкіданне птушачак, упрыгожванне дрэва;
  • спевы-вяснянкі 
  • карагоды;
  • традыцыйныя гульні; 
  • частаванне.

А 14:00 аглядная экскурсія - падарунак усім гасцям парка!

Інтэрактыўныя кропкі працуюць з 10:00 да 17:30, рэстаран да 21:00.

Кошты ўваходных квіткоў:
— 45 бел.рублёў дарослы;
— 40 бел.рублёў дарослы сябар сацыяльных сетак Сулы;
— 25 бел.рублёў дзіцячы з 7 да 17 гадоў уключна;
— 15 бел.рублёў дзецям са шматдзетных сем’яў;
* да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр — уваход вольны.

Кожны дзень з серады па нядзелю парк прапаноўвае далучыцца да інтэрактыўнай экскурсіі «5000 крокаў беларускай гісторыі» а 13:00 з урачыстай сустрэчай музыкамі. Кошты: 60 бел. рублёў дарослы і 45 бел.рублёў дзіцячы (у кошт ужо УКЛЮЧАНЫ ўваходны квіток).
 
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.