«Гуканне вясны» з'яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных абрадаў сярод беларускіх традыцыйных святаў. Сула запрашае 21 і 22 сакавіка на рэканструкцыю гэтага абрада.
У праграме з 14:00 да 16:00:
- падкіданне птушачак;
- упрыгожванне дрэва;
- спевы-вяснянкі;
- карагоды;
- гульні;
- майстар-класы па вырабу птушачак і кветак у традыцыйных тэхніках.
Вас таксама чакае шчодрае частаванне традыцыйнай кашай, зёлкавай гарбатай з сульскім мядочкам, булачкамі «жавароначкамі».
А 14:00 аглядная экскурсія - падарунак усім гасцям парка!
Інтэрактыўныя кропкі працуюць з 10:00 да 17:30, рэстаран да 21:00.
Кошты ўваходных квіткоў:
— 45 бел.рублёў дарослы;
— 40 бел.рублёў дарослы сябар сацыяльных сетак Сулы;
— 25 бел.рублёў дзіцячы з 7 да 17 гадоў уключна;
— 15 бел.рублёў дзецям са шматдзетных сем’яў;
* дзеткам да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр — уваход вольны.


