Сула: «Гукі беларускай музыкі»

ДАТА: 10 і 11 кастрычніка
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
СТОИМОСТЬ: 25 - 45 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

10 і 11 кастрычніка ў парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» пройдзе тэматычная праграма «Гукі беларускай музыкі».

Гасцей чакае падарожжа ў свет беларускай музыкі – ад старажытных народных інструментаў да сучасных музычных традыцый.

У праграме:

– тэматычная экскурсія;
– наведванне Палаца музыкі, дзе прадстаўлены абрадавыя, народныя і свецкія музычныя інструменты;
– магчымасць пачуць гучанне 100-гадовай фісгармоніі;
– лекцыя «Таямніцы оперы Моцарта “Чароўная флейта”»;
– тэматычныя аповеды, віктарыны і конкурсы.

Праграма падыдзе для тых, хто хоча больш даведацца пра музычную спадчыну Беларусі і адкрыць для сябе яе гучанне.

Кошт уваходных квіткоў:
дарослыя – 45 рублёў;
дзеці 7–17 гадоў – 25 рублёў.

Даведкі: +375 29 613 77 01.
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.