24 і 25 кастрычніка парк гісторыі «Сула» запрашае на містычную вандроўку з сямейным квэстам, легендамі і незвычайнымі прыгодамі.
Праграма мерапрыемства:- 13:00 – экскурсія з урачыстай музычнай сустрэчай (платная паслуга).
- 14:00 - 16:00 – тэматычная праграма «Сула містычная» з містычным квэстам для ўсёй сям’і.
- 14:00 і 15:00 – аглядныя экскурсіі па парку.
- Катанне на брычцы і дракаре – пры спрыяльным надвор’і.
- Больш за 30 інтэрактыўных лакацый для гасцей.
Для тых, хто застанецца на начлег
Гасцей, якія забраніруюць нумар у гатэлях парку, чакае дадатковая вячэрняя праграма:
- 16:00 – інтэрактыўная вандроўка «Дзікае паляванне ў Суле»;
- факельнае шэсце пад музыку;
- паляўнічая вячэра ў рэстаране з аповедам.
Пры пражыванні сняданак з дзвюх страў і ўваходныя квіткі ў парк на час знаходжання прадастаўляюцца ў падарунак.
Запіс і браніраванне: +375 44 544-54-51.
Удзел у асобных мерапрыемствах і дадатковыя паслугі аплачваюцца асобна. Колькасць нумароў для пражывання абмежаваная.


