Сула: «На скрыжаванні эпох»

ДАТА: 8 і 9 жніўня
ВРЕМЯ: 14:00
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
СТОИМОСТЬ: 25 - 45 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

8 і 9 жніўня Парк гісторыі «Сула» запрашае гасцей на ўрачыстыя выходныя, прысвечаныя 20-годдзю. На наведвальнікаў чакае праграма «На скрыжаванні эпох» з гістарычнай атмасферай, інтэрактыўнымі забавамі і актыўнасцямі для ўсёй сям’і.

У праграме свята:

  • частаванне ад кухмістра;
  • яблыневы ўзвар ад чараўніцы;
  • паядынкі;
  • музычнае суправаджэнне;
  • больш за 30 інтэрактыўных кропак;
  • тэматычныя пляцоўкі з актыўнасцямі;
  • фотазоны;
  • катанне на дракары (пры спрыяльным надвор’і);
  • катанне на брычцы.

Час правядзення:
святочная праграма — 8 і 9 жніўня з 14:00 да 17:00;
інтэрактыўныя кропкі — з 10:00 да 18:00;
тэрыторыя парку адкрыта для прагулак да 21:00 (да заканчэння працы рэстарана).

Папярэдні запіс для наведвання свята не патрабуецца.

Кошт уваходнага квітка:
дарослы — 45 BYN;
для сяброў парку — 40 BYN;
дзіцячы (ад 7 да 17 гадоў) — 25 BYN.

Акрамя святочных мерапрыемстваў, госці змогуць далучыцца да агляднай экскурсіі па комплексе без наведвання лакацый. Яна пачнецца а 14:00 каля Кромлеха. Таксама для самастойных наведвальнікаў будзе даступная спецыяльная экскурсія з урачыстай сустрэчай музыкамі. Пачатак — а 13:00. Кошт удзелу: дарослы — 60 BYN, а дзіцячы — 45 BYN (уваходны квіток у падарунак).

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.