Сула: October Дранік

ДАТА: 19 і 20 верасня
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
СТОИМОСТЬ: 45 - 60 BYN
загрузка карты...
загрузка карты...

19 і 20 верасня ў парку гісторыі «Сула» пройдуць тэматычныя выходныя, прысвечаныя адной з самых вядомых страў беларускай кухні – дранікам.

Праграма (19 верасня, 14:00–19:00, 20 верасня, 14:00–17:00):

  • частаванне дранікамі з двухметровай патэльні;
  • конкурс на хуткаснае прыгатаванне дранікаў;
  • гульні і конкурсы з падарункамі для актыўных удзельнікаў;
  • больш за 30 інтэрактыўных кропак;
  • музычная праграма і танцы;
  • катанне на дракары – пры спрыяльным надвор'і.

Дадаткова аплачваць святочную праграму не трэба.

Кошт уваходнага квітка:
для сяброў – 40 BYN замест 45 BYN;
для дзяцей ад 7 да 17 гадоў уключна – 25 BYN;
для дзяцей да 7 гадоў – бясплатна.

Таксама 19 і 20 верасня можна далучыцца да інтэрактыўнай вандроўкі «5000 крокаў беларускай гісторыі», якая пачынаецца а 13:00. У праграме – экскурсія з урачыстай сустрэчай музыкамі, а ўваходны квіток у парк уваходзіць у кошт.

Кошт вандроўкі:
дарослым – 60 BYN;
дзецям ад 7 да 17 гадоў – 45 BYN.

Працягласць вандроўкі – каля 2 гадзін.

На працягу выходных у парку таксама працягваецца катанне на дракары – яно даступна ў залежнасці ад умоў надвор'я.
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.