У гэтыя выходныя ў парку сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» адбудзецца ўрачыстае свята прысвечанае Масленіцы.
Расклад святочнай праграмы:
14:00 Пачатак святочнай праграмы ў цэнтры
14:10 Заліванне двухметровага бліна
14:20 Масленічная традыцыя моладзі "Калодка"
14:30 Спаборніцтва на масленічным слупе
14:45 Выпяканне бліноў на вогненных калодках
15:00 Спевы, танцы, забавы
15:30 Частаванне блінам і зёлкавай гарбатай
16:00 Спальванне пудзіла, карагоды
16:15 Танцы, забавы
17:00 Канец святочнай праграмы
Напрацягу ўсяго дня вас таксама чакаюць майстар-класы і цікавыя аповеды не толькі пра Масленіцу, але і іншыя таямніцы нашай гісторыі на лакацыях, а таксама шмат спеваў ды забаў. Таму раім прыязджаць напачатку дня, каб усё паспець.
Для закаханых у гэты дзень падрыхтавалі магчымасць урачыста падкрэсліць сваё каханне і нават абмяняцца незвычайнымі пярсцёнкамі (толькі 14-га).


