Сула: Святло беларускай жанчыны

ДАТА: 25 і 26 ліпеня
ВРЕМЯ: 14:00 - 17:00
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
загрузка карты...
загрузка карты...

25 і 26 ліпеня Парк гісторыі Сула запрашае на тэматычныя выходныя «Святло беларускай жанчыны» — свята, прысвечанае жаночай мудрасці, сіле, прыгажосці і натхненню, якія спрадвеку былі неад'емнай часткай беларускай культуры.

У праграме

  • Тэматычная праграма ў цэнтры парка, прысвечаная беларускай жанчыне — той, што натхняе, стварае і захоўвае традыцыі.
  • Аповеды пра выбітных жанчын Беларусі, якія пакінулі значны след у гісторыі краіны.
  • Цэнтральная праграма — з 14:00 да 17:00.

Эксклюзіўная экскурсія

А 13:00 самастойныя наведвальнікі змогуць далучыцца да экскурсіі «5000 крокаў беларускай гісторыі» з урачыстай сустрэчай. Экскурсія праводзіцца ў сераду, чацвер, пятніцу і нядзелю.

Пасля завяршэння праграмы госці могуць працягнуць адпачынак на тэрыторыі парка да закрыцця рэстарана:
у будныя дні — да 19:00;
у выхадныя — да 21:00.

Кошт уваходных квіткоў:
45 BYN — для дарослых;
40 BYN — для падпісчыкаў сацыяльных сетак;
25 BYN — для дзяцей ад 7 да 17 гадоў.
Бясплатны ўваход — для дзяцей да 7 гадоў і людзей з інваліднасцю I і II груп.

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.