22 лістапада адзначаецца Дзень сыноў, і з гэтай нагоды ў «Суле» падрыхтавалі тэматычную праграму, прысвечаную выхаванню хлопцаў, выбітным асобам і традыцыям Беларусі.
У праграме выходных:- Выхаванне і адукацыя хлопцаў на Беларусі – размова пра старадаўнія традыцыі праз творчасць Уладзіміра Караткевіча. Месца сустрэчы – калегіум.
- 120-годдзе з дня нараджэння Станіслава Вількоцкага – знаёмства з гісторыяй заснаванай ім фітааптэкі, яго спадчынай і лячэннем лекавымі травамі. Месца сустрэчы – аптэка.
- Коні на службе чалавеку – інтэрактыўнае знаёмства з традыцыямі падрыхтоўкі коней для працы і кавалерыйскай службы ад XIX стагоддзя да нашых дзён. Выстава конскай збруі і сёдлаў, тэматычныя віктарыны. Месца сустрэчы – каля стайні.
Запрашаем правесці выходныя ў «Суле» за цікавымі адкрыццямі і знаёмствам з беларускай гісторыяй!


