Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае 23 і 24 мая на тэматычныя святочныя выходныя «У пошуках скарбаў».
Дарагія выпускнікі іх бацькі! Зусім хутка зазвініць апошні званок – і вы трапіце ў свет дарослага жыцця. А пакуль прапануем яшчэ пабыць гарэзлівымі дзеткаміВас чакае:
- захапляльнае падарожжа па лакацыям парка з сакрэтнай мапай;
- старт ад Кірмашовай плошчы;
- смачны пачастунак ад знакамітых запрошаных кухмістраў.
Святкуем да 21:00. Не прапусціце шанец стаць героямі прыгодніцкай гісторыі, праверыць сябе і выдатна правесці час у коле сяброў!
Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14.
Кантакты: +375 29 613 77 01.


