12 і 13 верасня парк гісторыі «Сула» запрашае на тэматычныя выходныя «Вясельныя традыцыі».
Гасцей чакае знаёмства са старадаўнімі беларускімі вясельнымі абрадамі, песнямі і звычаямі, а таксама магчымасць адчуць сябе ўдзельнікамі сапраўднага народнага свята.У праграме:
– традыцыйнае частаванне;
– інтэрактыўныя аповеды пра беларускія вясельныя звычаі;
– песні, танцы і народныя забавы;
– віктарыны і конкурсы з падарункамі;
– жартоўны вясельны абрад для ўсіх ахвотных.
Для самастойных наведвальнікаў таксама даступныя:
– урачыстая сустрэча з музыкамі і экскурсія «5000 крокаў беларускай гісторыі» (платная паслуга) – 13:00;
– аглядная экскурсія па комплексе – 14:00;
– святочная праграма – 14:00–17:00.
Парк працуе з 10:00, інтэрактыўныя лакацыі адкрыты да 18:00, рэстаран – да 21:00.
Кошт уваходнага білета:
– дарослы – 45 BYN;
– для сяброў парка ў сацыяльных сетках – 40 BYN;
– дзіцячы (7–17 гадоў) – 25 BYN;
– дзеці да 7 гадоў і людзі з інваліднасцю I–II груп – бясплатна;
– для дзяцей са шматдзетных сем'яў – 15 BYN.


