Сула: зялёныя святкі

ДАТА: 6 і 7 чэрвеня
МЕСТО: Сула, вул. Цэнтральная, 14
КОНТАКТЫ: +375 29 613 77 01
загрузка карты...
загрузка карты...

Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» 6 і 7 чэрвеня запрашае на Зялёныя святкі!

У першыя выходныя лета Сула адзначае адразу тры вялікія святы, цесна пераплеценыя ў беларускім календары:

  • Сёмуха – ушанаванне продкаў і пачатак лета;
  • Тройца – зялёныя святкі, дзень хараства прыроды;
  • Русалле – таямнічы час, калі вада і зямля набываюць чароўную сілу.

Галоўная падзея праграмы – рэканструкцыя старажытнага абрада «Ваджэнне куста». Вы не проста ўбачыце, як нашы продкі заклікалі ўраджай і шчасце – вы зможаце далучыцца да святочнага шэсця. Разам адчуем дух продкаў і красу беларускай традыцыі.

Кошт квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
40 бел. рублёў для сяброў у сацыяльных сетках Сулы,
25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.

Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14.
Кантакты: +375 29 613 77 01.
Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.