Свята «Багач» у Дукорскім маёнтку

В архиве
ДАТА: 23 верасня
ВРЕМЯ: 12:00 - 18:00
МЕСТО: Мінская вобл., Пухавічскі р-н а/г Дукора, вул. Школьная, 15
КОНТАКТЫ: +375 (44) 707-77-64
СТОИМОСТЬ: ад 15 руб. да 25 руб.
ТИП МЕРОПРИЯТИЯ: Концерт
загрузка карты...
загрузка карты...

23 верасня ў музейным комплексе Дукорскі маёнтак адбудзецца цікавае мерапрыемства «Багач» — свята, прысвечанае завяршэнню збора ўраджаю.

Праграма:

12.00 – Аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў;
13.00 – Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі ад Вядоўцы;
13.30 – Абрад "Багач" пры ўдзеле гасцей;
14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах у суправаджэнні беларускіх музычных інструментаў;
14.40 – Традыцыйныя спевы і музыка;
15.10 – Забаўкі і падарункі ад вядоўцы;
15.30 – Фрагмент вясельнага абрада – збіранне нявесты;
15.40 – Народныя гульні і танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;
16.10 – Традыцыйныя спевы і музыка;
16.50 – Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.

 Таксама ўдзельнікаў свята чакаюць БЯСПЛАТНЫЯ:

- майстар-клас па выцінанцы, ткацтву, вышыўцы;
- майстар-клас па гатаванні стэйка па-радзівілаўскі;
- міні-лекцыя ад майстра музычных інструментаў;
- забаўляльныя зоны актыўнасці;
- частаванне традыцыйнамі стравамі і шмат іншага!

Госці змогуць прыняць удзел у конкурсе на самы вялікі ГАРБУЗ! Пераможца атрымае літр фірменнага напою. 

*у праграме магчымы змены

Дата: 23 верасня 2023 года.
Пачатак: 12:00.
Квіткі: дарослыя – 25 руб., дзеці 7-18 гадоў – 15 руб., да 7 год – бясплатна.

Зніжка 10% падпісчыкам соцсетак Дукоры.


Даведкі па тэлефонах:

+375 (44) 707-77-64,
+375 (33) 357-77-64.

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.