Гісторыя тэатральнай культуры Беларусі — багатая, шматгранная і захапляльная. У Суле 7 і 8 лютага адбудзецца адмысловая праграма, падчас якой вы пазнаёміцеся з ключавымі этапамі развіцця беларускай тэатральнай спадчыны, яе традыцыямі і значэннем для нацыянальнай культуры.
Таксама запрашаем на інтэрактыўную вандроўку «5000 крокаў беларускай гісторыі», дзе вы зможаце паглыбіцца ў мінулае нашай краіны, адчуць сувязь часоў і адкрыць для сябе новыя факты пра Беларусь.
Кошт экскурсіі:
— 55 рублёў — дарослы білет.
— 40 рублёў — дзіцячы білет.
Парк працуе:
10:00 — адкрыццё парка і сустрэча гасцей.
17:30 — завяршэнне экскурсійнага абслугоўвання.
Ведаеш Радзіму — пільнуеш Беларусь!


