Салома, вобразы на палатне, старажытныя веды пра пчалярства і таямніцы кавальскай справы — усё гэта чакае гасцей парку гісторыі «Сула» 14 і 15 лістапада.
У гэтыя выходныя парк запрашае на лакацыі, прысвечаныя нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі. Гэта магчымасць не толькі пачуць пра традыцыі, але і ўбачыць, як яны жывуць сёння, праз дэманстрацыі, інтэрактыўныя сустрэчы і размовы з майстрамі.
Што прапануюць гасцям?
- У Хаце беларускіх рамёстваў раскажуць пра саломку — від народнага мастацтва, прызнаны сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, і маляванку, дзе выявы на палатне перадаюць сэнс і расказ.
- У Бортнікавай хаце пазнаёмяць з традыцыямі бортніцтва і старажытнымі ведамі пра пчалярства.
- 14 лістапада, у Міжнародны дзень каваля, на Кузні адбудзецца інтэрактыўная лекцыя-дэманстрацыя «Сакрэты і міфы кавальскай справы».


