Выстава «Вытокі самабытнага мастацтва» у галерэі «АртХаос»

В архиве
ДАТА: 15 верасня – 2 кастрычніка 2022
ВРЕМЯ: з 10.00 да 22.00, без выходных
МЕСТО: г. Мінск, ГЗЦ «Dana Mall», вул. П. Мсціслаўца, 11 1 паверх, цэнтральны ўваход
КОНТАКТЫ: +375 (33) 353-85-77
загрузка карты...
загрузка карты...

15 верасня – 2 кастрычніка 2022 г у мастацкай галерэі «АртХаос» будзе праходзіць выстава маляваных дываноў «Вытокі самабытнага мастацтва».

Маляваны дыван (у перакладзе на рускую мову «расписной ковёр») – гэта від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адзін з відаў размалёўкі.

У 1930-1950‑х гг. маляваныя дываны былі на сценах амаль у кожнай сялянскай, местачковай ці беднай гарадской хаце. Іх часта малявалі на саматканым ільняным палатне, пафарбаваным часцей за ўсё ў чорны колер, радзей — на паперы альбо цыраце.

Дываны адвольна размалёўвалі пэндзлем без папярэдняга нанясення грунту клеявымі ці алейнымі фарбамі. Тэхніка роспісу магла дапаўняцца ўжываннем набіванак і трафарэтаў.

Самыя вядомыя народныя майстры «маляванак»: Ганна Курыловіч, Алена Кіш, Фёдар Сухавіла, Леаніда Ючковіч, Павел Марціновіч і іншыя.

«Маляванка» сваёй лёгкасцю тэхнічнага выканання і ясным выказваннем ідэі да сенняшняга часу мае значны ўплыў на розныя віды выяўленчага мастацтва.

Вядомы нам дыван у традыцыйным абліччы атрымаў новае жыццё ад плеяды сучасных мастакоў рознай адукацыі і густу, кожны з якіх дадаў сваю інтанацыю да кананічнай.

Сучасная маляванка яскрава адлюстроўвае цяперашнія рэаліі і арганічна ўпісваецца ў грамадскі і прыватны інтэр’ер.

 

Мастацкая галерэя «АртХаос» запрашае наведаць выстаўку, а таксама набыць любы з прадстаўленых твораў

Месца: 
г. Мінск, ГЗЦ«Dana Mall», вул. П. Мсціслаўца, 111 паверх, цэнтральны ўваход

Час працы:
з 10.00 да 22.00, без выходных

Падрабязнасці:
+375 (33) 353-85-77
www.arthaos.com

     

Оставить отзыв
CAPTCHA
Введите цифры на картинке

* Все поля обязательны к заполнению. Сообщение будет размещено после обработки модератора.