У гэтыя выхадныя парк гісторыі «Сула» працягвае святкаванне свайго 20-годдзя і запрашае гасцей у захапляльнае падарожжа праз розныя эпохі беларускай гісторыі.
Калі: 16 жніўняЧас: 14:00 – 22:00
У святочнай праграме:
- знаёмства з эпохай славян і аповеды пра тое, як нашы продкі абаранялі гарадзішчы і паселішчы ад варагаў;
- гісторыі пра Беларусь як краіну замкаў і багатых народных традыцый;
- падарожжа па легендарным маршруце «Шлях з варагаў у грэкі» на сапраўдным дракару;
- інтэрактыўная экскурсія «5000 крокаў беларускай гісторыі» (платная паслуга, пачатак а 13:00);
- святочная праграма, прысвечаная 20-годдзю парка;
- традыцыйныя беларускія пачастункі ад кухмістраў «Сулы».
Кошт квіткоў:
45 BYN – для дарослых;
40 BYN – для падпісчыкаў сацыяльных сетак парка;
25 BYN – для дзяцей ад 7 гадоў;
бясплатна – для дзяцей да 7 гадоў і людзей з інваліднасцю I і II груп.
Даведкі: +375 29 613 77 01.


