8 сакавіка жанчыны могуць наведаць Дукорскі Маёнтак бясплатна

4 / 03 / 24

Дукорскі маёнтак запрашае разам адствяткаваць 8 сакавіка!

У гонар незалежных, разумных, талентавітых, клапатлівых, працавітых, натхняльных, магутных, пяшчотных, гумарных і, канешне, бясконца прыгожых жанчын адбудзецца анімацыйная экскурсія. Вы пазнаёміцеся з гісторыяй выбітных беларусак і будзеце раскрываць свае таленты. А таксама атрымаеце сапраўдную асалоду ад павольнага адпачынку і прыемных падарункаў –  першыя 50 наведвальніц чакае кветачка для ўзмацнення святочнага настрою. 8 сакавіка для ўсіх жанчын уваход будзе бясплатны! Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.


Кошт квіткоў:
8 сакавіка - вольны ўваход для жанчын.
Дарослыя - 20 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.