У праграме свята:
- сямейны квэст «Замкі Беларусі»;
- аповеды пра замкі ад кашталяна;
- інтэрактыўнае навучанне ваярскай справе;
- імправізацыя жыццёвых сітуацый жыхароў замкаў разам з гасцямі;
- выступ народнага фальклорнага ансамбля БДУ «Сарматы»;
- сярэднявечныя танцы.
Гасцей таксама чакаюць старадаўнія пачастункі, падрыхтаваныя кухмістрамі парка.
Арганізатары адзначаюць, што ўласныя каралеўскія ўборы толькі вітаюцца — гэта выдатная магчымасць стаць часткай легенды.