Адмысловая экскурсійная праграма будзе праходзіць у Суле падчас школьных канікул

14 / 10 / 24
Прысвяціце адзін дзень школьных канікул тэматычнаму падарожжу: з 28 кастрычніка да 3 лістапада ўключна ў Суле будзе праходзіць адмысловая экскурсійная праграма «Рыцары замкаў Сулы».

Вандроўка даступна для арганізаваных груп і індывідуальных наведвальнікаў.

Пачатак зборнай тэматычнай экскурсіі: 

у 14.00 з панядзелка па пятніцу,
13.00 і 15.00 – пачатак у суботу і нядзелю.

Што ўваходзіць

- Сустрэча з сапраўдным рыцарам Вялікага княства Сула
- Шлях с выпрабаваннямі
- Урок рыцэрскіх манер і старажытнага танца
- Знаёмства з кавальскай і ваярскай справай
- Урачыстае прысвячэнне ў рыцары маленькіх гасцей

Кошт квіткоў і інш. у раздзеле «Афіша».