Хутка свет зноў адзначыць Дзень Усіх Закаханых – свята, калі хочацца, каб усё навокал было больш прывабным і нават чароўным. Вось у Дукорскім маёнтку ўжо адбываецца сапраўдная магія: гасцей чакаюць нерэальныя зніжкі на арэнду домікаў і цікавая рамантычная праграма з майстар-класамі і незвычайным рытуалам, які дапаможа знайсці сваё каханне.
Але давайце па парадку. Толькі 14 лютага вы можаце атрымаць зніжку -50% на пражыванне. Дамы – ад 125 руб. за суткі, а яшчэ да канца зімы СНЯДАНКІ ўключаны ў кошт пражывання. Ніякіх даплат, толькі смачны ранак ад Карчмы! Таму паспяшайцеся зрабіць бронь, каб у свята адпачываць разам з любімкамі ў незвычайна прыгожым і цікавым месцы: +375 44 707-77-64, +375 33 357-77-64.
На выходных святкаванне працягнецца. 17-18 лютага адбудзецца самая рамантычная дзея года ў Дукоры – праграма, напоўненая цеплынёй і каханнем. Госці пабываюць на анімацыйнай экскурсіі «Закаханая нявеста», пабудуць у ролі купідонаў у лучным ціры, зробяць на майстар-классах сваімі рукамі валянцінкі- пернікі і валянцінкі-паштоўкі, зазірнуць у рамесныя майстэрні, паразважаюць пра каханне на лекцыі-квізе «Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі: са старажытных часоў да нашых дзён» і шмат чаго яшчэ.
Есць у штогадовых праграмах Дукорскага Маёнтка да Дня Усіх Закаханых адзін асаблівы рытуал, які дапаможа вам знайсці сваё каханне. Для гэтага трэба спачатку развітацца з мінулымі стасункамі праз спальванне «Сэрца развітання», каб агонь прынёс чысціню і спакой у думкі і душу, дапамог увайсці ў новы жыццёвы этап. Таму бярыце з сабою рэчы «з мінулага» і разам з іншымі гасцямі нясіце да вогнішча.
Падрабязнасці праграмы чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Афіша».
Квіткі на праграму «Дзень Усіх Закаханых» набываюцца на месцы, папярэдні запіс не патрэбны.
- дзеці да 7 год, інваліды 1, 2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна;
- дзеці 7-18 год - 10 рублёў;
- дарослыя - 20 рублёў.
ЗНІЖКА 10% усім падпісчыкам @dukorski_maentak.