На раскопках замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся і першыя два стагоддзі стаяў Менск (сення тэрыторыя вёскі Гарадзішча), археолагі знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава. Гэтай навіной падзяліўся гаспадар сядзібы-музея «Стары Менск», якая знаходзіцца побач з месцам работы археолагаў, Глеб Лабадзенка.
Ізяслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча, дзед полацкага князя Усяслава Чарадзея. У канцы X ст. Уладзімір заснаваў у Полацкай зямлі новы горад — Ізяслаўль (цяперашняе Заслаўе). Туды былі адасланыя Рагнеда і Ізяслаў. Сенняшні герб Заслаўя — гэта і ёсць трызуб Ізяслава.
Знаходка археолагаў адносіцца да канца Х – пачатку ХІ ст. і не мае аналагаў ў Беларусі.
У бліжэйшыя дні знаходка выстаўлена для агляду турыстаў у музеі «Стары Менск».