1 ліпеня Дукорскі маёнтак запрашае разам адсвяткаваць свой Дзень нараджэння – 8 гадоў.
Гасцей чакае цікавае тэматычнае шоу, якое перанясе ўсіх на два стагоддзі раней. Святочную сустрэчу ўзначаліць хлебасольны гаспадар пан Лявон Оштарп, стваральнік Дукорскага маёнтка. На вашых вачах адродзяцца самыя яркія перыяды з жыцця гэтага цудоўнага месца!
У праграме: майстар-класы па шляхецкіх танцах, конныя выступы, паказ спектакля «Пан Твардоўскі» у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка і шмат чаго іншага.
Падрабязнасці чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Афіша».